Standard & Poor's: Прагноз па рэйтынгах Беларусі — "негатыўны"

Як паведаміў 15 сакавіка афіцыйны сайт арганізацыі, доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязальніцтвах у замежнай валюце паніжаны з "В+" да "В"; доўгатэрміновы рэйтынг па абавязальніцтвах у нацыянальнай валюце — з "ВВ" да "В+". "Прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах — "негатыўны", — адзначаецца ў паведамленні. Эксперты агенцтва адзначаюць, што прагноз "негатыўны" адлюстроўвае верагоднасць далейшага зніжэння рэйтынгаў Беларусі.

"Рэйтынгі могуць стабілізавацца на бягучым узроўні, калі Беларусь павялічыць свае чыстыя міжнародныя рэзервы. Акрамя таго, краіне, хутчэй за ўсё, будзе неабходна правесці рэформы, накіраваныя на ўмацаванне сваёй вонкавай канкурэнтаздольнасці", — адзначае Standard & Poor's.