Станцыю метро “Малінаўка” у Мінску адкрыюць у канцы 2013 года

Паводле яго інфармацыі, цяпер ідзе засваенне будаўнічай пляцоўкі на станцыі “Малінаўка”. Там перакладваюць глыбокія інжынерныя сеткі і будуюць саму станцыю. У бліжэйшай перспектыве першая галінка падземкі дацягнецца да жылога раёна Шчэмысліца, паведамляе БЕЛТА.

Між тым, тры новыя станцыі ў бок Паўднёвага Захаду адкрыюцца 1 верасня 2012 года. Гэта станцыі “Пятроўшчына”, “Міхалава” і “Грушаўка”.