Старэйшы сын Лукашэнкі — заўсёднік Формулы-1 у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах
Прынамсі тры гады запар Віктар Лукашэнка значыцца ў ліку ганаровых гасцей этапу чэмпіянату свету па аўтагонках у класе Формула-1.
Пра гэта сведчыць інфармацыя, змешчаная ў шэрагу арабскіх СМІ, паведамляе партал tut.by. Не выключана, што сын беларускага кіраўніка наведваў гэтае мерапрыемства і ў 2009 годзе, калі першы раз прайшоў Гран-пры Абу-Дабі. На відэа з цырымоніі адкрыцця ёсць чалавек, падобны да Віктара Лукашэнкі.
Дарэчы, адмысловае запрашэнне наведаць Абу-Дабі на пачатку лістапада паступае ад кіруючай сям'і эмірата.
Нагадаем, што ў гэтыя дні беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Там запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам Эміратаў і прадстаўнікамі бізнэс-колаў.
Фота — tut.by