Старонка change.org зноў даступна з Беларусі
Сайт анлайн-петыцый не адчыняўся з 12 жніўня.
На сайце вёўся збор подпісаў за вызваленне Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава. 12 жніўня стала вядома, што старонка не адчыняецца з Беларусі. Як высветлілася, з сайта вялася рассылка тысяч лістоў на электронную пошту пракуратуры. За гэта яго маглі заблакаваць. Цяпер жа сайт зноў адчыняецца з Беларусі.
Нагадаем, што 17 жніўня Сурапіна і Башарымава выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.