Старшыня АБСЕ занепакоены агульнай сітуацыяй у Беларусі

Пра гэта ён заявіў на зімовай сесіі АБСЕ, якая адкрылася сёння.

У дачыненні да Беларусі гаворка ідзе пра яе абавязкі, якія тычацца выканання правоў чалавека. Ажубаліс адзначыў, што ён "сур'ёзна занепакоены" судовымі працэсамі над удзельнікамі падзей 19 снежня, якія пачаліся ў Мінску .

"Істотным з'яўляецца прысутнасць назіральнікаў для маніторынгу судовых працэсаў з АБСЕ/БДІПЧ. Мы па-ранейшаму занепакоеныя агульнай сітуацыяй, уключаючы і закрыццё Офіса АБСЕ ў Мінску", - адзначыў кіраўнік МЗС Літвы.