Старшыня Гродзенскага аблвыканкама пачаў рабіць выезды "ў народ"

Цяпер у гарадзенскіх блогах актыўна абмяркоўваецца гісторыя, як губернатар асабіста пераканаўся ў эфектыўным уліку і выкарыстанні нафтапрадуктаў сельгаспрадпрыемствамі вобласці. Нібы, губернатар прытармазіў машыну мясцовага жыхара і спытаў: "Дзе ў вас тут саляры можна купіць?". Калгаснік думаў не доўга: "Прыходзь пасля дзевяці вечара..."

Цяпер у вобласці ўсё чакаюць "аргвысноў", паведамляе "Народная Воля".