Старшыня Вярхоўнага суда прапанаваў аддаць “хуліганку” на разгляд міліцыі
Валянцін Сукала лічыць, што адміністрацыйныя правапарушэнні могуць разглядацца без суддзяў проста ў РУУС-ах.
Такое меркаванне ён выказаў падчас анлайн-канферэнцыі. Валянцін Сукала прапанаваў аддаць міліцыі на разгляд “дробныя адміністрацыйныя справы, звязаныя з хуліганствам або распіваннем спіртнога ў грамадскіх месцах”.