Старшынём Гомельскай арганізацыі Партыі БНФ пераабраны Валеры Пуціцкі
Старшынём Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ 6 сакавіка пераабраны Валеры Пуціцкі, які ачольваў арганізацыю цягам апошніх год.
Такім стаў адным з галоўных вынікаў з’езду абласной структуры партыі. Апроч таго, удзельнікі з’езду абмеркавалі вынікі мінулай выбарчай кампаніі, вырашылі арганізацыйныя пытанні і намецілі планы на будучыню.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які прысутнічаў на з’ездзе ў Гомелі, у інтрэв’ю БелаПАН заявіў, што ў партыйцаў абсалютна працоўны настрой і што хваля рэпрэсіяў людзей не напужала. Паводле яго словаў, сябры гомельскай абласной арганізацыі не падавалі заяваў на выхад з партыі. Большасць людзей, якія нядаўна выйшлі з БНФ, — гэта мінчукі.