Стартуе сусветная акцыя па адмове ад мабільных тэлефонаў

Гэты тэрмін увёў французскі пісьменнік Філ Марсо, і ён азначае хваравітае прывыканне да мабільных тэлефонаў і смартфонаў. Некаторыя людзі перажываюць страх толькі ад думкі "быць адрэзанымі ад свету".

Сусветная акцыя "Дні без мабільнага тэлефона", падчас якой людзям прапануецца адмовіцца ад выкарыстання мабільнікаў або знізіць колькасць гутарак па іх, стартуе ў сераду 6 лютага і працягнецца да пятніцы, інфармуе РІА "Новости".

Марсо, які стаў аўтарам першага рамана, напісанага на мове SMS, з'яўляецца і ініцыятарам гэтай акцыі. Паводле яго слоў, "Сусветныя дні без мабільнага тэлефона" з'яўляюцца добраахвотным мерапрыемствам і праводзяцца для таго, каб заахвоціць грамадства задумацца над тым, як сучасныя тэхналогіі змянілі камунікацыйныя звычкі людзей.

Фота — bymedia.net