Стартуе хакейны турнір памяці Руслана Салея

Яны згуляюць у адзін круг. Пераможца і стане ўладальнікам Кубка.

Цырымонія адкрыцця пачнецца сёння на "Мінск-Арэне" ў 18.30. А 19-й гадзіне распачнецца першы матч, згуляюць "Дынама" і "Металург".

Нагадаем, славуты беларускі хакеіст Руслан Салей загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе разам з камандай "Лакаматыў" з Яраслаўля. Яму было 36 гадоў.

Фота — era.by