Стасевіч і Алексіевіч прапускаюць пачатак чэмпіянату — траўмы
Футбольнае першынство Беларусі ў вышэйшай лізе стартуе ў бліжэйшую суботу.
Як паведамляе "Прессбол", паўабаронца БАТЭ Ілля Алексіевіч прапусціць з-за траўмы каля трох тыдняў. Пашкоджанне правай нагі ён атрымаў на трэніроўцы.
Траўма пляча ў паўабаронцы мінскага "Дынама" Ігара Стасевіча (на здымку). Таму ён не згуляе ў стартавым матчы чэмпіянату.
Нагадаем, у нядзелю, 31 сакавіка, у Жодзіне ў матчы 1-га тура сустракаюцца БАТЭ і мінскае "Дынама".