Статыстыкі: 14% насельніцтва Беларусі не звязаныя сямейнымі адносінамі
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у нашай краіне налічваецца больш за 2 млн 691 тыс. сем'яў.
Сямейнымі адносінамі звязаныя больш за 8 мільёнаў чалавек, ці 86% насельніцтва Беларусі. Толькі чвэрць беларускіх сем'яў жыве ў вёсках.
На 2009 год у нашай краіне налічвалася каля 158 тысяч сем'яў, якія складаліся з маці з дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, і больш за 12 тысяч — бацькоў з дзецьмі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net