Статыстыкі: у Беларусі становяцца старэйшымі і жаніхі, і нявесты

Яна характэрная для многіх еўрапейскіх краін, адзначае Нацыянальны статыстычны камітэт.

Летась сярэдні ўзрост нявесты, якая ўпершыню ўступала ў шлюб, склаў 24,5 гады, жаніха — 26,6 года. Для параўнання: у 2000 годзе ўпершыню бралі шлюб жанчыны ва ўзросце 22,8 года, мужчыны — у 25 гадоў.

Павелічэнне сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюб прывяло да павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын, якія ўпершыню сталі мамамі.

Паводле статыстычных дадзеных, у Беларусі за мінулы год ва ўзросце да 31 года зарэгістравалі шлюб амаль 68 тысяч нявест і больш 61 тысячу жаніхоў. Большасць з іх стварылі сем'і ўпершыню, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net