Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі павышана да 14% гадавых

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з сённяшняга дня павялічваецца на 1 адсоткавы пункт да 14% гадавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Такое рашэнне прынята з улікам значнага росту спажывецкіх коштаў у Беларусі.

"Падвышэнне ўзроўня стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і адсоткавай стаўкі па ўнёсках, узмоцніць абарону рублёвых дэпазітаў ад абясцэньвання, павялічыць іх прыбытковасць, а таксама будзе спрыяць стымуляванню прытоку грашовых сродкаў у банкі", - лічаць ў Нацбанку.

Нацыянальны банк і далей працягне падтрымліваць узровень адсоткавых ставак.