Стаўленік Расіі прайграў выбары кіраўніка Прыднястроўя

Па папярэдніх дадзеных, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Прыднястроўі з вялікім адрывам лідзіруе былы спікер парламента непрызнанай рэспублікі Яўген Шаўчук, а не падтрыманы Расіяй цяперашні спікер Анатоль Камінскі.

Аб гэтым паведамілі ў штабах кандыдатаў. Інфармацыю пацвярджаюць і папярэднія дадзеныя прыднястроўскага Цэнтрвыбаркама. У сталіцы Прыднястроўя Ціраспалі Шаўчук набраў 72% галасоў, а Камінскі - 18%, паведамляе ВВС. У Бендэрах - другім па велічыні горадзе Прыднястроўя - суадносіны галасоў - 76% на 16% у карысць Шаўчука.