Столінцам прапануюць задарма памяняць пратэрмінаваны тавар на новы

Як паведаміла газета “Навіны Палесся”, такое новаўвядзенне зробленае ў шэрагу крамаў Століна і Давыд-Гарадка: “Цэнтр”, “Бярозка”, “Квартал”, “Гуртоўня” ды іншых. Усе гэтыя крамы прыватныя. Ці ёсць паспяховыя пакупнікі, якія атрымалі бясплатныя свежыя прадукты? У краме “Гуртоўня кажуць, што пакуль не сустракалі такіх.

Прадавачка: "Не, пакуль не было. Мы не ведалі, што наш прадпрымальнік распавядзе пра свой намер у газеце. З газеты даведаліся... Калі ёсць верагоднасць, што вы нешта знойдзеце, што мы не ўлічылі, не даглядзелі, дык паспрабуйце. Але такая верагоднасць маленькая".

Са словаў прадавачкі, супрацоўніцы ўспрынялі ініцыятыву гаспадара крамы з разуменнем, нічога супрацьзаконнага ў ёй не бачаць.

Фота — deboer.com