Стратны Лядовы палац у Брэсце перайшоў пад крыло абласнога бюджэту

Адпаведнае распараджэнне на днях падпісаў кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар, паведамляе "Вечерний Брест".

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства да лістапада ўлезла ў пазыкі, за некалькі месяцаў не разлічылася за камунальныя плацяжы. Работнікі Лядовага пачалі біць трывогу, бо са жніўня не атрымліваюць заробкі. У любы момант даўжніка маглі адключыць ад выгод цывілізацыі. Але ў самы крытычны момант сваё плячо падставіў абласны бюджэт. З гэтага часу каля 60% усіх выдаткаў дзяржустановы будзе фінансавацца менавіта з рэгіянальнай "касы".

Фота: brest-hockey.by