Стратныя вясковыя кавярні на Брэстчыне прапануюць у арэнду
Брэсцкі аблспажыўсаюз мае намер перадаваць размешчаныя ў вёсках стратныя аб'екты грамадскага харчавання ў арэнду.
Пра гэта было заяўлена на паседжанні Пінскага райвыканкама, дзе разгледжвалася праца мясцовага райпо. У якасці арандатараў разглядаюцца працоўныя калектывы такіх аб'ектаў або прадпрымальнікі. Цалкам магчыма, што адзін з першых эксперыментаў з арэндай правядуць у вёсцы Малатковічы Пінскага раёна, дзе кавярня, якая належыць спажыўкааперацыі, працуе з перабоямі, паведамляе "Вечерний Брест".