Студэнты ехалі ў сталіцу ды разбілі пазадарожнік за 80 тысяч долараў (фота)

Чацвёра студэнтаў беларускіх ВНУ ехалі ў Мінск. У Шчучынскім раёне кіроўца Land Rover з транзітнымі расійскімі нумарамі не саўладаў з кіраваннем. У выніку, аўтамабіль выляцеў з дарогі і ўдарыўся ў дрэва. Адзін з пасажыраў атрымаў шматлікія пераломы і быў шпіталізаваны.

Як паведамляе БелаПАН, відавочцы кажуць, што Land Rover ехаў з вялізнай хуткасцю.