Суд на экс-намеснікам Ладуцькі зрабілі закрытым
Прычына ў тым, што там будзе даследавацца справа аператыўнага ўліку КДБ.
Па словах суддзі Аляхновіч, матэрыялы знаходзяцца пад грыфам "сакрэтна". Няясна, ці працэс будзе закрытым да канца, ці толькі пакуль будуць разглядацца дакументы.
Як піша nn.by, 4 студзеня на працэсе над экс-намеснікам сталічнага кіраўніка Ігарам Васільевым адбываўся допыт сведкаў. Таксама пачалося даследаванне матэрыялаў крымінальнай справы. Як выявілася, 250 тысяч долараў хабару, з якімі арыштавалі Васільева, гэта былі грошы са "спецыяльных сродкаў" КДБ.
Нагадаем, што Васільева вінавацяць у вымаганні хабару ў паўмільёна долараў. За гэта ён абяцаў чэшскай фірме дапамагчы ў падпісанні кантракту на будаўніцтва смеццеперапрацоўчага заводу. Паведамлялася, што на папярэднім следстве Васільеў прызнаў сваю віну. На судзе, аднак, чыноўнік адмовіўся прызнаваць віну.
Фота — belta.by