Суд над экс-намеснікам Ладуцькі пачнецца 20 снежня
Справу былога першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Васільева будзе разглядаць Мінскі абласны суд.
Як інфармуе interfax.by, пачатак разгляду прызначаны на 10:30.
Нагадаем, што чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару ў аcабліва буйным памеры. Па сведчанні КДБ, Васільеў вымагаў паўмільёна долараў ад чэшскай фірмы, якая хацела падпісаць інвестыцыйную дамову. Чыноўніка затрымалі ў яго службовым кабінеце пры перадачы першай паловы хабару.
Фота — belta.by