Суд над гродзенскай студэнткай Кацярынай Герасімчык працягнецца сёння

Падчас папярэдняга працэсу суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел заслухала саму Кацярыну Герасімчык і двух міліцыянтаў дэпартамента аховы Эдуарда Багдановіча і Сяргея Рышкеля, якія сведчылі супраць яе.

Сама Кацярына Герасімчык не прызнае сваёй віны.
 

Побач з помнікам Леніну позна ўначы Кацярына Герасімчык апынулася разам са сваёй аднакурсніцай Вольгай Багданкевіч – яны вярталіся дамоў. Дзяўчаты мелі пры сабе налепкі Маладога фронту і раздрукоўкі з надпісам "Свабоду Кіркевічу", "Свабоду Някляеву", "Свабоду Фядуту". Такія налепкі былі расклеены ў цэнтры Гродна, паведамляе Радыё Рацыя.