Суд над Святланай Байковай пачнецца сёння

Пра гэта паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар вярхоўнага суда Настасся Цімановіч.

Яна патлумачыла, што Байкова абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць правасуддзя, а таксама супраць інтарэсаў службы за прыцягненне ў якасці абвінавачванага загадзя невінаватага, за прымушэнне да дачы сведчанняў, за свядома незаконнае затрыманне або змяшчэнне пад варту, за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Закрытае судовае паседжанне па крымінальнай справе Байковай распачнецца ў Вярхоўным судзе.