Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 9 снежня

Пратакол на віцебскага актывіста склалі пасля з’яўлення ў інтэрнэце матэрыялаў пра ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “5 элемнт”. Міліцыянты сцвярджаюць, што на фота і відэа можна пазнаць Сяргея Каваленку. Яны вінавацяць яго ў парушэнні заканадаўства аб правядзенні вулічных акцый.

Сёння па гэтым факце ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска распачаўся суд. Аднак яго было вырашана перанесці праз адсутнасць перакладчыка на беларускую мову, якога запатрабаваў абвінавачаны, паведамляе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся на даху крамы “5 элемент” на вуліцы Церашковай яшчэ 27 лістапада. У той самы дзень фотаздымкі са сцягам з’явіліся на розных інтэрнэт-сайтах. Сяргей Каваленка сваёй віны не прызнае.