Суд не задаволіў пазоў Наталлі Ільініч пра аднаўленне на працы
Настаўніца пакуль не атрымала матывацыйную частку судовага рашэння і не можа зразумець прычыны адмовы.
10 сакавіка суддзя суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Святлана Акуліч не задаволіла пазоў былой настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч пра яе аднаўленне на працы.
Як паведаміла БелаПАН Ільініч, яна яшчэ не атрымала матывацыйную частку судовага рашэння і не можа зразумець прычыны адмовы. "Нягледзячы на тое, што заканадаўства і сведчанні васьмі сведак былі на маім боку, суддзя выканаў указанне ўлад, хоць я і спадзявалася на яе сумленнасць", — сказала жанчына.