Суд не захацеў разглядаць справу аб дзяржаўнай здрадзе экс-прэзідэнта

Нагадаем, у пачатку сакавіка Сенат Чэхіі прагаласаваў за пастанову з абвінавачваннем тагачаснага прэзідэнта краіны Вацлава Клаўса ў дзяржаўнай здрадзе. Падставай для гэтага стала навагодняя амністыя — прэзідэнт выпусціў на волю ў тым ліку і тых, хто быў звязаны з гучнымі гаспадарчымі і карупцыйнымі скандаламі.

Генеральны сакратар Канстытуцыйнага суда Чэхіі адзначыў, што галоўнай мэтай працэдуры быў імпічмент прэзідэнта. Аднак гэта зрабіць ужо немагчыма — з 8 сакавіка ў краіне новы прэзідэнт — Мілаш Земан. Таму суд і адмовіўся разглядаць справу, інфармуе РІА "Новости".

Фота — AFP