Суд па высяленні БНФ з сядзібы пройдзе 21 чэрвеня
Сёння калегія суддзяў мусіць разглядаць касацыйную скаргу БНФ наконт высялення партыі з Сядзібы. Нагадаем, што ЖРЭА хоча скасаваць дамову з арганізацыяй.
Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў, БНФ не збіраецца самастойна пакідаць Сядзібу. Мяркуецца зладзіць яе абарону. Найперш у гэтым будуць задзейнічаныя сябры партыі, а таксама ўсе ахвотныя.