Суд Віцебскага раёна разгледзіць скаргу адвакатаў Андрэя Саннікава
Падставай для скаргі на дзеянні адміністрацыі калоніі "Віцьба-3" стала немагчымасць пабачыць падабароннага.
На працягу больш чым двух месяцаў кіраўніцтва калоніі не дазваляла адвакатам сустрэцца з Саннікавым. Раней яны звярталіся са скаргай у дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Як інфармуе БелаПАН, у адказ на гэта ім было заяўлена, што кіраўніцтва папраўчай калоніі не мае звестак пра неабходнасць прадастаўлення Саннікаву юрыдычнай дапамогі.
Нагадаем, на мінулым тыдні з Андрэем Саннікавым сустрэлася яго жонка Ірына Халіп. Яна распавяла, што пад катаваннямі і пагрозамі ён напісаў на імя кіраўніка дзяржавы прашэнне аб памілаванні.