Суд закрыў крымінальную справу экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы
Такое рашэнне прыняў 14 снежня Пячэрскі раённы суд Кіева па скарзе адвакатаў Леаніда Кучмы.
Нагадаем, што экс-прэзідэнта вінавацілі ў датычнасці да забойства журналіста Георгія Гангадзэ. Экс-кіраўніка Ўкраіны абвінавачвалі ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, што і прывяло да смерці журналіста. У пастанове суда канстатуецца адсутнасць дастатковых падставаў для крымінальнай справы супраць Леаніда Кучмы, перадаюць інфармагенцтвы.
У прыватнасці, суд пагадзіўся з аргументамі адвакатаў Кучмы, што немагчыма засноўваць абвінавачванне на доказах, атрыманых незаконным шляхам. Таму плёнкі былога маёра Ўпраўлення дзяржаховы Мікалая Мельнічэнкі не могуць быць доказам і падставай для крымінальнай справы. Між тым. гэтыя плёнкі былі прызнаныя рэчавымі доказамі па справе.