Суддзя выдаліў з поля аж 9 футбалістаў (відэа)
Рэдкі выпадак здарыўся ў матчы 2-га дывізіёна чэмпіянату Мексікі, у якім гулялі "Тэкас" і "Дарадас".
На 81-й хвіліне паміж футбалістамі пачалася масавая бойка, якая працягвалася 5 хвілін. У выніку суддзя выдаліў з поля 9 гульцоў: пяць у "Тэкаса", уключна з адным запасным, чатыры ў "Дарадаса".
Як адзначае "Прессбол", матч быў дагуляны ў гандбольным фармаце сем на сем. "Тэкас" перамог з лікам 2:1.