Судэрбаўм: Было б выдатна скасаваць еўравізы для беларусаў

Актывіст Оstgruppen Ханна Судэрбаўм мяркуе, што для пачатку можна было б зменшыць кошт віз, а ў перспектыве наогул адмяніць іх аплату.

Оstgruppen ужо накіравала адпаведныя звароты да кіраўнікоў краін Еўрасаюза. "Думаю, што ў недалёкай будучыні было б выдатна ў прынцыпе скасаваць візы для беларусаў", — лічыць Судэрбаўм.

Яна перакананая, што змякчэнне ўмоваў уезда для беларусаў стала б жэстам салідарнасці еўрапейскай супольнасці ў адносінах да грамадзянскай супольнасці Беларусі, перадае БелаПАН.