Супрацоўніца банка ўзяла з касы 430 мільёнаў рублёў

Здарэнне адбылося ў Мінску ў кастрычніку 2012 года. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах 25-гадовай кантралёра-касіра "БелСвісБанка". Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як адзначае "Ежедневник", у банку адмаўляюцца каментаваць учынак сваёй супрацоўніцы. Застаецца невядомай і прычына, якая падштурхнула дзяўчыну да злачынства.

Дарэчы, апошнім часам назіраецца сапраўдная хваля крадзяжоў грошай супрацоўнікамі беларускіх банкаў. Еўрарадыё паведамляла пра выпадак у Шаркаўшчыне, дзе працаўнік банку скраў з чужых картак 421 мільён рублёў.