Супрацоўнікі ДАІ спынілі "Жыгулі", у якіх везлі... карову (фота)

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заўважылі, што ў легкавіка, які ехаў міма іх, адчыненыя заднія дзверы. Яны загадалі кіроўцу спыніцца, але той не спыняючы машыну, выскачыў з яе разам з двума пасажырамі. Усе яны ўцяклі, а аўтамабіль з'ехаў з дарогі і спыніўся ў кустоўі. У гэты момант з машыны выйшла... карова з біркай на вуху.

Мяркуецца, што жывёла было выкрадзена на нейкім сельскагаспадарчым прадпрыемстве, адзначае БелаПАН.

Фота — onliner.by