Супрацоўнік банка абакраў сваю ўстанову на паўмільёна долараў
З ахоўванага сховішча "Тэхнабанку" ў Мінску знікла рэкордная для Беларусі сума.
Як піша "Ежедневник", міліцыянты пачалі крымінальную справу на былога намесніка начальніка ўпраўлення па валютна-абменных і касавых аперацыях банка. Па службовых абавязках мужчына трымаў у сваіх руках усё наяўнае абарачэнне банка. Ён меў доступ да сховішча, куды ў канцы дня звозілася валюта з усіх абменнікаў.
Міліцыянты кажуць, што банкір залез у сховішча і вынес адтуль амаль 70 мільёнаў рублёў, больш за 850 тысяч расійскіх рублёў, каля 390 тысяч долараў і больш за 50 тысяч еўра.
Пакуль невядома, ці затрыманы банкір, ці вернутыя грошы ці падазронаму ўдалося ўцячы са скрадзеным.