Суседзі распавялі пра забітага супрацоўніка КДБ

У кастрычніку яго знайшлі ў лесе забітым з ружжа. Як паведамляе Радыё Свабода, сябры "Пейзажу" не выключаюць, што гэта магла быць помста.

Высвятляецца, што Аляксандр Казак меў добры ўчастак каля Ждановічаў, пабудаваў дом, абнёс яго агароджай, аднак сям'я жыла пераважна ў сталіцы. У вечар, калі Казак быў забіты, ён прыехаў адзін на аўтамабілі начаваць, распавялі Радыё Свабода суседзі. Раніцай прыехала яго шукаць жонка і знайшла мёртвым. 47-гадовага загінулага пахавалі на могілках у вёсцы Тарасава пад Мінскам. Суседзі кажуць, што ён быў палкоўнікам КДБ.

У КДБ карэспандэнта Радыё Свабоды пераконвалі, што ўсё гэта "ілжывы правакацыйны ўкід".