Сусветны банк заклікае Беларусь слухацца МВФ

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка Марцін Райзер. Ён знаходзіўся ў беларускай сталіцы з трохдзённым візітам.

На яго думку, засталося мала часу для таго, каб выправіць становішча. У якасці аднаго са структурных захадаў Райзер назваў прыватызацыю. Яна дазволіць павялічыць долю прыватнага сектара ў эканоміцы. Таксама ўлады павінны ўзмацніць жорсткасць макраэканамічнай палітыкі.

Прадстаўнік Сусветнага банка адзначыў, што падзяляе рэкамендацыі экспертаў МВФ адносна захадаў па стабілізацыі беларускага валютнага рынку. У прыватнасці, сказаў Марцін Райзер, Беларусі неабходна уніфікаваць абменны курс на ўсіх сегментах валютнага рынку, паведамляе БелаПАН.

Па словах спадара Райзера, уніфікацыя курсу не прывядзе да новай дэвальвацыі беларускага рубля, калі будзе адэкватная макраэканамічная палітыка.