Сям’я з трох чалавек зажыва згарэла ў сваім доме

Пры разборы завалаў знайшлі целы загінулых — маці 1957 года нараджэння і яе сыноў 1978 і 1982 года нараджэння. Прычыны здарэння высвятляюцца.

За апошнія суткі падраздзяленні Мінскага абласнога ўпраўлення МНС здзейснілі шэсць выездаў на тушэнне пажараў у Чэрвенскім, Слуцкім, Барысаўскім, Пухавіцкім і Клуцкім раёнах. У Чэрвенскім раёне на пажары ўратавалі аднаго чалавека. Усяго ж па Беларусі за апошнія суткі ў агні загінула 4 чалавекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.