Сярэдні кошт газу для Беларусі ў бліжэйшыя 3 гады плануецца ў 250 долараў

Пра існаванне такога праекту паведамляе расійская дзелавая газета "Маркер". Яна спасылаецца на матэрыялы, падрыхтаваныя да сходу акцыянераў "Газпрама", які адбудзецца 30 чэрвеня.


Па інфармацыі выдання, Беларусь, у сваю чаргу, абавязваецца на працягу трох гадоў экспартаваць не больш за 69 млрд кубаметраў расійскага газу. Агульная гранічная сума павінна скласці 17 млрд 250 млн долараў, адзначае БелаПАН


У "Газпраме" не каментуюць гэтую інфармацыю. Там кажуць, што матэрыялы, падрыхтаваныя да збору акцыянераў, з'явяцца ў адкрытым доступе на сайце кампаніі бліжэй да пачатку гэтага мерапрыемства.


Нагадаем, сёлета ў першым квартале Беларусь плаціла 223 долара за 1 тысячу кубаметраў газу. На другі квартал усталяваны кошт у 244,7 долара.