Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску — 181 400 рублёў

На 1 красавіка сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі складаў 136,9 тысячы рублёў, на 1 траўня — 150,8 тысячы. У студзені—траўні дапамогу атрымлівалі 3 019 беспрацоўных, паведамляе БелаПАН.

На 1 чэрвеня ў Мінску было зарэгістравана 2 682 беспрацоўных. За студзень—травень за дапамогай у працаўладкаванні звярнулася 8 600 чалавек. Крыху больш за 5 тысяч з іх уладкаваліся на сталую ці часовую працу. 105 чалавек атрымалі субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.