Сярэдні заробак беларускага хакеіста — 5000 долараў

Пра заробкі гульцоў адкрытага чэмпіянату Беларусі піша спартовая газета "Прессбол". Так, па звестках выдання, форвард жлобінскага "Металурга" эстонец Андрэй Макроў меў 90 тысяч долараў у год. Такі ж заробак жлобінскі клуб прапанаваў і фінскаму форварду Каспарсу Саўліецісу — гэта больш, чым прапаноўвала яму рыжскае "Дынама". Аднак гульца зборнай Латвіі перакупіў "Нёман".

У Гродне заробкі лідараў нашмат большыя — 130 тысяч долараў у год. Прыкладна столькі атрымліваў самы высокааплатны хакеіст мінскага "Юнацтва" — фінскі галкіпер Міка Окса. Яго гадавы прыбытак разам з бонусамі складае ад 130 да 160 тысяч долараў.

Фота — belapan.by