Сярэдні заробак у Беларусі ў сакавіку вырас на 190 тысяч
Ён склаў 3 мільёны 188 тысяч рублёў.
У лютым, як паведамляе Белстат, рэальны сярэдні заробак складаў крыху менш за 3 мільёны рублёў. Такім чынам павышэнне склала 24 долары.
Тым часам у Мінску сярэдні заробак перавысіў 4 мільёны 100 тысяч рублёў.
Нагадаем, што павышэнне заробкаў да 500 долараў напрыканцы 2010 года справакавала леташні фінансавы крызіс.