Сяргей Скрабец звярнуўся да еўрапейскіх палітыкаў
Былы палітычны вязень Сяргей Скрабец звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскай Камісіі Жазэ-Мануэля Барозу, вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і намесніка старшыні ПАСЕ Крыстаса Пургурыдэса.

Як паведамляе прэса-служба "Маладога Фронту", у адкрытым лісце Скрабец просіць еўрапейскіх палітыкаў звярнуць увагу на новыя антыдэмакратычныя папраўкі ў заканадаўства Беларусі аб дзейнасці грамадскіх арганізацый і правядзенні масавых мерапрыемстваў.
Акрамя таго, паводле Сяргей Скрабца, недапушчальным з'яўляецца факт утрымання ў турмах палітычных вязняў Мікалая Статкевіча, Змітра Дашкевіча, Андрэя Саннікава ды іншых.
У сувязі з гэтым былы палітвязень просіць унесці ў спісы неўязных у Еўрапейскі саюз чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да зменаў у заканадаўства і пераследу палітычных вязняў. А менавіта забараніць уезд дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, членам Савета Рэспублікі і членам Вярхоўнага Суда Беларусі.