Сяргей Бябешка пакідае гандбалістаў мінскага "Дынама"

Як паведамляе "Прессбол", рашэнне прынята ў панядзелак раніцай з узаемнай згоды ўкраінскага спецыяліста і кіраўнікоў клуба. Кантракт з клубам у трэнера дзейнічае да 31 траўня.

Паведамляецца, што трэнерскую кар'еру Бябешка збіраецца працягнуць на радзіме. Там ён узначаліць запарожскі "Матор", з якім на гэты конт ужо падпісалі папярэдні кантракт.

На ролю пераемніка Бябешкі ў кіраўніцтве "Дынама" разглядаюць некалькіх кандыдатаў  як беларускіх, так і замежных трэнераў. Імя будучага трэнера ў клубе абяцаюць назваць ужо на гэтым тыдні.

Фота — pressball.by