Сяргей Гайдукевіч пойдзе на новыя прэзідэнцкія выбары

За яго вылучэнне ад партыі прагаласавалі дэлегаты з’езду. Сам Гайдукевіч паабяцаў аднапартыйцам, што яны “не пашкадуюць, усё будзе моцна, магутна, добра”.

Палітык удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2001 годзе за яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласавала 2,48%, у 2006 — 3,5%. У 2010 годзе Гайдукевіч зняўся з выбараў, хоць і заяўляў пра сабраныя 100 тысяч подпісаў за яго вылучэнне. Пры гэтым ён патлумачыў, што лічыць выбары ў Беларусі “спектаклем, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя”, нагадвае БелаПАН.