Сяргея Каваленку могуць перавесці ў цывільную лякарню

Палітвязня змясцілі ў псіхіятрычнае аддзяленне, бо ён адмаўляецца ад ежы і лекары палічылі яго стан неадэкватным. Паводле доктара, з якім размаўляла Алена Каваленка, калі зняволенаму стане горш, яго могуць перавесці ў цывільную лякарню.

Жонку і маці палітвязня 31 сакавіка на спатканне з Сяргеем не пусцілі, паведамляе Радыё Свабода.