Сяргея Каваленку ў калоніі пасадзілі ў карцар
Пра гэта паведаміла яго жонка Алена.
Па яе словах, якія перадае БелаПАН, 10 жніўня яна з адвакатам наведала магілёўскую калонію №19, дзе і даведаліся, што Каваленку змясцілі ў штрафны ізалятар 28 ліпеня. Спачатку яму далі 9 сутак ізалятара. І ў той час, калі вязень адбываў гэты тэрмін, яму дадалі яшчэ сем сутак арышту. З ШЫЗА ён выйдзе толькі 14 жніўня.
Жонка мяркуе, што ціск на апазіцыянера звязаны з тым, што ён упарта не падпісвае паперу аб прызнанні сваёй віны.
Нагадаем, што сябра КХП-БНФ Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц — нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Папярэдні прысуд Каваленку вынеслі за вывешаны на навагодняй елцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг.