Сяргея Каваленку за кратамі пачалі прымусова карміць

Таксама Алена Каваленка і маці вязня атрымалі адмовы на спатканне з ім, перадае Радыё "Свабода". Начальнік медчасткі паведаміў сваякам, што Сяргея Каваленку пачалі карміць прымусова, праз зонд. Па яго словах, палітвязня кормяць мяснымі булёнамі.

Нагадаем, што віцебскі актывіст КХП-БНФ трымаў галадоўку амаль месяц.

17 студзеня Каваленку наведваў адвакат: яны складалі скаргу ў абласны суд. Актывіст хоча абскардзіць пастанову Кастрычніцкага райсуда ад 12 студзеня, калі яго прызналі вінаватым у хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы.