Сяргея Каваленку змясцілі ў віцебскі следчы ізалятар
Паводле жонкі палітвязня Алены Каваленкі, 8 траўня яго этапам прывезлі ў Віцебскі СІЗА.
Сяргея Каваленку ўжо наведаў адвакат. Зняволены яшчэ вельмі слабы. Жонка распавяла Радыё Свабода, што заключэнне псіхіятраў са шпіталя ў Навінках яшчэ не атрымана. Невядома таксама, калі будзе разглядацца касацыйная скарга Сяргея.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэнне рэжыму адбыцця “хатняй хіміі”. Гэтае пакаранне ў сваю чаргу яму прызначылі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.