Сяргею Мартынаву даручаны пошук "уплывовых вараціл"
"У нас ёсць добрыя, але, на жаль, нешматлікія прыклады засваення новых рынкаў", адзначыў сёння Лукашэнка на нарадзе з урадам.
Кажучы пра рэалізацыю прынцыпу шматвектарнасці, Лукашэнка звярнуў увагу міністра замежных спраў Сяргея Мартынава на недапрацоўкі ў эканамічным супрацоўніцтве з Еўрасаюзам.
"Таму ваша задача тут, Сяргей Мікалаевіч, - сталы пастаянны сур'ёзных уплывовых вараціл бізнэсу сусветнага ўзроўню з шырокімі кантактамі і вагой ва ўрадавых кругах. Вы літаральна за руку павінны весці іх сюды. Бо нам ёсць што ім прапанаваць", - сказаў Лукашэнка міністру.