Сярод магчымых сапернікаў БАТЭ — "Чэлсі", "Ліверпуль", "Бенфіка"

БАТЭ апынуўся сярод "нясеяных" камандаў і іх сапернікам можа стаць хтосьці з наступных 16 клубаў: англійскія "Ліверпуль" і "Чэлсі", французскія "Бардо" і "Ліён", украінскія "Дняпро" і "Металіст", бельгійскі "Генк", турэцкі "Фенербахчэ", расійскі "Рубін", чэшская "Вікторыя", італьянскі "Лацыё", нямецкі "Гановер 96", грэцкі "Алімпіякас", румынскія "Сцяўа" і "ЧФР", партугальская "Бенфіка".

Лёсаванне пройдзе 20 снежня ў швейцарскім Ньёне.

Фота — bymedia.net